Пінскі раённы выканаўчы камітэт

Пінскі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Пінскі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт
Вышэйшае ведамства Пінскі раённы Савет дэпутатаў[d]
Штаб-кватэра 225710, Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Дняпроўскай флатыліі, 21
Старшыня Сяргей Мікалаевіч Сазанчук
Сайт pinsk.brest-region.gov.by

Пінскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Брэсцкаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Пінскаму раённаму Савету дэпутатаў у пытаннях, аднесеных да ягонай кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Пінска ў будынку на вул. Дняпроўскай флатыліі, 21.

Структура

  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне
  • Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні
  • Аддзел эканомікі
  • Аддзел адукацыі
  • Аддзел архітэктуры, будаўніцтва і ЖКГ
  • Аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі
  • Аддзел культуры
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай работы
  • Аддзел ЗАГС
  • Сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
  • Аддзел землеўпарадкавання
  • Аддзел унутраных спраў
  • Фінансавы аддзел

Старшыні

Зноскі

  1. Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
  2. pv. Сергей Созончук утвержден председателем Пинского райисполкома 📢 Последние новости Пинска и не только! (руск.). Пiнскi Веснiк (5 красавіка 2024). Праверана 24 мая 2025.

Спасылкі

  • pinsk.brest-region.gov.by — афіцыйны сайт Пінскага раённага выканаўчага камітэта.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya