Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт

Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт
Агульная інфармацыя
Краіна
Юрысдыкцыя Шклоўскі раён
Кіраўніцтва дзейнасцю ажыццяўляе Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт
Вышэйшае ведамства Шклоўскі раённы Савет дэпутатаў[d]
Штаб-кватэра 213004, Магілёўская вобласць, г. Шклоў, вул. Ленінская, 76
Старшыня Сяргей Іванавіч Барташ
Сайт shklov.gov.by

Шклоўскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Шклоўскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыі[1]. Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Шклова ў будынку на вул. Ленінская, 76.

Структура

  • Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні;
  • Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне;
  • Аддзел арганізацыйна-кадравай працы;
  • Аддзел эканомікі;
  • Юрыдычны сектар;
  • Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • Сектар культуры;
  • Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану;
  • Аддзел архітэктуры і будаўніцтва;
  • Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі;
  • Аддзел землеўпарадкавання;
  • Фінансавы аддзел;
  • Аддзел па адукацыі;
  • Сектар спорту і турызму;
  • Аддзел унутраных спраў.

Старшыні

Зноскі

  1. Закон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» Архівавана 4 лютага 2022.
  2. shklovinfo. В Шкловском районе новый руководитель (руск.). shklovinfo.by (2 жніўня 2024). Праверана 19 мая 2025.

Спасылкі

  • shklov.gov.by — афіцыйны сайт Шклоўскага раённага выканаўчага камітэта
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya