Бабіцкі сельсавет (Рэчыцкі раён)
Ба́біцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Бабічы. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Васілевіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Галоўкаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе адноўленага Васілевіцкага раёна Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Ліскаўскага сельсавета[1]. З 16 верасня 1959 года ў складзе Рэчыцкага раёна. У студзені 1964 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Васілевіцкага пассавета пералічаны вёскі Ведрыч і Рассвет, наўзамен у адміністрацыйнае падпарадкаванне Васілевіцкага пассавета перададзена вёска Галоўкі, у склад адноўленага Ліскаўскага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (Асавок, Крынкі і Ліскі)[2]. У 1966 годзе ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Васілевіцкага пассавета вернута вёска Галоўкі, а ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Васілевіцкага пассавета — вёскі Ведрыч і Рассвет[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1255 чалавек[4], з іх 91,1 % — беларусы, 4,6 % — рускія, 2,9 % — цыганы, 1,0 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 942 чалавекі[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia