Ліскаўскі сельсавет (Рэчыцкі раён)
Лі́скаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Ліскі. ГісторыяПасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Васілевіцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Крынкаўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе адноўленага Васілевіцкага раёна Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Бабіцкага сельсавета[1]. 29 студзеня 1964 года ўтвораны зноў у складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці з часткі Бабіцкага сельсавета, у склад сельсавета ўвайшлі населеныя пункты Асавок, Крынкі і Ліскі[2]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 899 чалавек[3], з іх 96,1 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 1,0 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 609 чалавек[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia