Дземяхоўскі сельсавет
Дземяхо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Салтанова. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Рэчыцкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дземяхі. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Козскага, Салтаноўскага і Старакрасненскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 13 лістапада 1987 года скасаваны пасёлак Новы Свет[1]. 22 студзеня 2008 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Салтанова[2]. 19 чэрвеня 2008 года сельсавет перайменаваны ў Салтаноўскі[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia