Баршчоўскі сельсавет (Рэчыцкі раён)
Баршчо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Баршчоўка. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Белабярэжскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў складзе Рэчыцкага раёна БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 2 красавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Капанскага сельсавета (6 населеных пунктаў: Аляксандраўка, Гранаўка, Дунай, Капань, Чырвоная Слабада і чыгуначная станцыя Сеназавод)[1]. 26 сакавіка 1987 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Борхаўскага сельсавета (8 населеных пунктаў: вёскі Борхаў, Заселле, Сітнякі, Чыжоўка, Якімаўка, пасёлкі Кленавіца, Якімаўка і хутар Бабры)[2]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1677 чалавек[3], з іх 93,1 % — беларусы, 5,1 % — рускія, 0,8 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1097 чалавек[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia