Холмецкі сельсавет
Хо́лмецкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Холмеч. Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Холмецкага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Завужальскага і Калочынскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 2 красавіка 1959 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Артукоўскага сельсавета[1]. 28 лютага 1992 года ўтвораны зноў у складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі з часткі Артукоўскага сельсавета. 26 верасня 2006 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Артукоўскага сельсавета (11 населеных пунктаў: вёскі Артукі, Вятхінь, Краснаполле, Надзвін, Пракісель, Церабееўка, пасёлкі Барбары, Вазнясенск, Кружок, Ляхавец, Рэлькі)[2]. 29 верасня 2017 года скасаваны пасёлак Кружок[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (15 населеных пунктаў) — 2761 чалавек[4], з іх 94,9 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (14 населеных пунктаў)— 2220 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia