Зарэчча (Рэчыцкі раён)
Зарэчча[2] (трансліт.: Zarečča) — гарадскі пасёлак у Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Размешчаны за 18 км на паўночны захад ад Рэчыцы, за 1 км ад аўтадарогі Бабруйск — Рэчыца. Насельніцтва 2 226 чал. (2017)[3]. ГісторыяПаселішча заснавалі ў 1957 годзе над назвай Гомель-30. У тыя часы тут знаходзілася вайсковая ракетная часць. Раней у ваколіцах паселішча знаходзіліся хутары Пагарэльцы, Падбаб’е і іншыя. 2 сакавіка 1995 года Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову аб наданні новаму населенаму пункту ў Рэчыцкім раёне назвы Зарэчча і аднясення яго да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў. ЗабудоваРазмешчаны сярэдняя школа, бібліятэка, бальніца, дзіцячы сад. Гарадскі пасёлак складаецца з двух вуліц — Спартыўнай і Вытворчай. Спартыўная вуліца ідзе з поўначы на паўдзень праз увесь населены пункт. Вытворчая вуліца пралягае на паўночнай ускрайне Зарэчча і да яе адносіцца некалькі прамысловых пабудоў. За 3 кіламетры ад гарадскога пасёлка размяшчаецца жаночая папраўчая калонія № 24 МУС па Гомельскай вобласці, на тэрыторыі якога, з мэтай працоўнай занятасці спецкантынгента, функцыянуе філіял «Зарэчча» дзяржаўнага прадпрыемства «№ 4». Калонія створана на базе ваеннага гарадка ракетнай частцы, на якой была зборачная вытворчасць ракетнай зброі, дзе па некаторым звесткам, у тым ліку збяралася і захоўвалася ядзерная зброя ў часы існавання СССР.
НасельніцтваЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia