Барыс Ціханавіч Шумілін
Бары́с Ці́ханавіч Шумі́лін (25 мая 1922, Бранск — 15 мая 2003, Масква) — савецкі дзеяч органаў унутраных спраў, генерал-палкоўнік унутранай службы, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1]. БіяграфіяНарадзіўся 25 мая 1922 года ў Бранску. Бацька, Ціхан Васільевіч, скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут, доўгі час працаваў у сістэме электраэнергетыкі Ленінграда. Маці, Ксенія Лаўрэнцьеўна, — настаўніца. Вялікая Айчынная вайнаУ РСЧА з верасня 1940 года. Да жніўня 1941 года служыў камандзірам аддзялення (110-я стралковая дывізія). Першы раз прыняў удзел у баях пад Магілёвам. У снежні 1941 года ўступіў у партызанскі атрад № 128 (затым быў ператвораны ў партызанскую брыгаду № 14 Магілёўскага злучэння). У гэтым атрадзе Барыс Шумілін ваяваў з студзеня 1942 года па кастрычнік 1943 года. У баі каля вескі Пячкуры Шумілін знішчыў варожага кулямётчыка, аднак, прыкрываючы адыход сваёй групы, сам атрымаў цяжкае раненне ў нагу, пасля гэтага доўга лячыўся. Падчас лячэння Шумілін і іншыя байцы вырашылі выпускаць баявы лісток «Партызан-дыверсант», затым ен перарос у сапраўдны часопіс. 1 мая 1942 года з’явіўся першы выпуск лістка «Партызан-дыверсант. Орган камандавання і партыйнай арганізацыі 128-га партызанскага атрада». У часопісе прыводзіліся зводкі аб становішчы на франтах, распавядалася аб подзвігах байцоў атрада, змяшчаліся парады маладым партызанам і многае іншае. Часопіс выпускаўся ў перапынку паміж баямі. Шумілін стаў галоўным рэдактарам. Пасля выздараўлення Барыс Ціханавіч быў прызначаны палітруком разведкі 14-й партызанскай брыгады Магілеўскага партызанскага злучэння, быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Член ВКП(б) з зімы 1942—1943 гадоў. Пасля злучэння атрада з рэгулярнымі часткамі РСЧА Шумілін быў накіраваны сакратаром райкама камсамола, а затым на перанавучанне ў Маскву ў Цэнтральную школу партызанскага руху. Пасля заканчэння вучобы быў накіраваны ў Брэсцкае партызанскае злучэнне, у падпольны абкам УЛКСМ, у якім ваяваў да моманту вызвалення Брэста. У падполлі правеў больш за 26 месяцаў. Пасляваенны перыядУ ліпені 1944 года пасля вызвалення Беларускай ССР быў прызначаны сакратаром Брэсцкага абкама камсамола па прапагандзе і агітацыі, а ў маі 1947 года быў абраны першым сакратаром Брэсцкага абкама камсамола. Стаў дэлегатам XI з’езду камсамола. Каля двух гадоў кіраваў абласным аддзелам народнай адукацыі. Вучыўся спачатку ў Вышэйшай партыйнай школе, затым у Беларускім дзяржаўным універсітэце, які скончыў у 1957 годзе. Пасля заканчэння вучобы працаваў загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Брэсцкага абкама кампартыі Беларусі. У снежні 1957 года ўзначаліў Кобрынскі райкам партыі, затым быў намеснікам загадчыка аддзела партыйных органаў ЦК Камуністычнай партыі Беларусі, быў абраны членам ЦК Кампартыі Беларусі, дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. У МУС СССРУ органах унутраных спраў з 1965 года. У гэтым жа годзе палкоўнік Шумілін быў прызначаны Міністрам аховы грамадскага парадку Беларускай ССР. У студзені 1967 года Шумілін заняў пасаду намесніка Міністра грамадскага парадку (затым унутраных спраў) СССР. На гэтай пасадзе Шумілін курыраваў працу ўсей савецкай міліцыі, надаваў вялікую ўвагу барацьбе з хуліганствам і маральнаму выхаванню грамадзян. Неаднаразова кансультаваў многія савецкія фільмы і серыялы, у тым ліку і знакаміты серыял «Народжаная рэвалюцыяй». Некалькі разоў абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета РСФСР. У час падрыхтоўкі і правядзення Алімпіяды — 80 Шумілін быў старшынёй камісіі па бяспецы (працаваў разам з Б. К. Ялісавым). У адстаўцыУ маі 1983 года Шумілін сышоў у адстаўку ў званні генерал-палкоўніка. У 1986 годзе стаў старшыней камісіі ветэранаў вайны і працы СССР, членам Прэзідыума і старшыні па працы з моладдзю. У 1990 годзе Шумілін узначаліў Савет ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў Расіі, а ў 1996 годзе стаў старшыней Усерасійскай камісіі партызан, падпольшчыкаў і ўдзельнікаў антыфашысцкага супраціву. Быў членам Камітэта ветэранаў войнаў Расійскай Федэрацыі, намеснікам старшыні Савета ветэранаў працы, вайны, Узброеных Сіл і праваахоўных органаў Расійскай Федэрацыі, членам Камісіі па справах ветэранаў пры Прэзідэнце Расіі, членам Аргкамітэта пры Урадзе Расіі. Жыў у Маскве. Доўга хварэў, памер 15 мая 2003 года. Узнагароды і ганаровыя званні
Працы
Некаторыя фільмы і серыялы, якія кансультаваў Б. Г. Шумілін[6]
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia