З лютага 1916 па ліпень 1926 вучань-наборшчык і наборшчык друкарні ў Цвяры. У 1926—1928 гадах на камсамольскай працы ў Цвяры. Затым займаў пасады сакратара Кімрскага ўездна-гарадскога камітэта ВКП(б), інструктара калгаснага сямёнаводчаскага цэнтра ў Маскве.
З 1931 г. на адказнай партыйнай і дзяржаўнай працы:
08.1931—01.1933 загадчык арганізацыйнага аддзела парткама ЦАГІ, Масква;
03.1934–06.1935 намеснік сакратара парткама завода № 39, Масква;
06.1935–01.1936 памочнік загадчыка аддзела партыйных кадраў Чырвонапрэсненскага райкама ВКП(б), Масква;
01.1936–08.1937 сакратар парткама завода «Цізпрыбор» ВОТІ, Масква;
08.1937–09.09.1937 2-ы сакратар Савецкага райкама ВКП(б), Масква;
13.09.1937–02.1938 2-ы сакратар Мінскага гаркама КП(б)Б;
02.1938–25.02.1941 першы сакратар Мінскага гаркама КП(б)Б ;
05.1938–04.03.1941 першы сакратар Мінскага абкама КП(б)Б.
26.02.1941–16.01.1942 наркам унутраных спраў БССР, пасля пачатку вайны выконваў заданні СНК СССР па арганізацыі выпуску ваеннай прадукцыі — Новасібірск, Кемерава;
16.01.1942–05.07.1944 першы сакратар Арлоўскага абкама і гаркама ВКП(б), з студзеня 1942 па кастрычнік 1943 г. член Ваеннага савета Бранскага фронту, з 30 мая 1942 па 1944 г. начальнік штаба Бранскага партызанскага руху;
05.07.1944–01.08.1946 першы сакратар Бранскага абкама і гаркама ВКП(б).