Беларуская партыя «Зялёныя»
Беларуская партыя «Зялёныя» (БПЗ) — ліквідаваная ўладамі беларуская палітычная партыя сацыяльна-экалагічнага кірунку. Партыя была заснавана 17 красавіка 1994 года і зарэгістравана 3 чэрвеня 1994 года. Партыя не падтрымлівала палітыку Аляксандра Лукашэнкі. 27 ліпеня 2023 года Вярхоўны суд Беларусі ліквідаваў Беларускую партыю «Зялёныя»[2]. МэтыСтварэнне здаровага жыццёвага асяроддзя для чалавека, сацыяльныя і прыродныя параметры якога забяспечваюць максімум магчымасцей для яго развіцця; развіццё духоўнасці, высокамаральных адносін да ўсяго жывога, фарміраванне і распаўсюджванне экалагічнага стылю мыслення на ўсе сферы жыцця людзей, у тым ліку і на палітычную; мір паміж народамі і дзяржавамі, забарона, а ў перспектыве і знішчэнне ядзернай, хімічнай і біялагічнай зброі, а таксама найбольш жорсткіх відаў звычайнага ўзбраення.[3] ГісторыяПартыя была створана ў 1994 годзе пад назвай Беларуская партыя «Зялёны мір» на базе часткі членаў Беларускай партыі зялёных, якая аддзялілася ад яе[4]. Кіруючым органам паміж з’ездамі была Цэнтральная рада. Старшынёй партыі быў абраны Алег Грамыка. Рэгіянальныя адзяленні партыі існавалі ва ўсіх абласцях Беларусі. 13 верасня 1999 года партыя прайшла перерэгістрацыю як Беларуская партыя «Зялёныя». Да 2008 года партыя мела рэгіянальны характар з цэнтрам у Гомелі і рабіла стаўку на мясцовы актыў[5]. 9-12 кастрычніка 2008 года ў Парыжы адбыўся кангрэс Еўрапейскай партыі зялёных (EGP), у працы якога прынялі ўдзел дэлегаты БПЗ. Падчас кангрэса была разгледжана заява БПЗ аб тым, каб прысвоіць беларускім «зялёным» статус партыі-назіральніка ў EGP. Удзельнікі кангрэса аднагалосна задаволілі просьбу.[6] 31 мая 2010 года партыя заявіла аб вылучэнні Юрыя Глушакова (намеснік старшыні партыі, былы дэпутат Гомельскага гарсавета) кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах[7]). Аднак партыя не сабрала неабходнай для вылучэння колькасці подпісаў і ў кастрычніку 2010 года Юрый Глушакоў заявіў аб зняцці сваёй кандыдатуры[8]. У верасні 2010 года, неўзабаве пасля затрымання шэрагу сацыяльных актывістаў анархісцкага толку, быў затрыманы эколаг Уладзімір Валодзін, член Савета партыі БП «Зялёныя»[9]. 5 лістапада 2011 года ў Мінску прайшоў з’езд партыі, дзе былі абраны склад Цэнтральнага савета, старшыня, яго намеснікі, сябры цэнтральна-рэвізійнай камісіі. Алега Новікава зноў выбралі старшынёй партыі. На з’ездзе былі таксама разгледжаны пытанні партыйнай сімволікі, паправак у статут партыі, будаўніцтва ў Беларусі АЭС[10]. У лістападзе 2011 года члены партыі прынялі ўдзел у петыцыйнай кампаніі супраць магчымага расстрэлу Канавалава і Кавалёва, якіх абвінавачвалі ў выбуху у мінскім метрапалітэне 11 красавіка.
27 снежня 2015 года ў Мінску адбыўся дзясяты з’езд партыі, на якім дэлегаты заслухалі справаздачу былога кіраўніцтва партыі і выбралі новае партыйнае кіраўніцтва. Па выніках выбараў большасць прысутных дэлегатаў прагаласавала за Антастасію Дарафееву. 19 студзеня 2020 года на справаздачна-выбарным з’ездзе абраны новы старшыня партыі. Ім стаў першы намеснік старшыні Дзмітрый Кучук. На з’ездзе была прынята стратэгія, накіраваная на палітычнае развіццё партыі. З’езд прыняў рашэнне, што «Зялёныя» не будуць удзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года[12]. Пасля ўварвання Расіі ва Украіну, 25 лютага 2022 года старшыня партыі Дзмітрый Кучук асудзіў ад імя партыі агрэсію Расіі супраць Украіны. Старшыні
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia