Беларуская сялянская партыя (1991)
Белару́ская сяля́нская па́ртыя (БСП) — палітычная партыя парламенцкага тыпу ў Беларусі. Створана 23 лютага 1991 года. Кіруючы орган паміж з’ездамі – Цэнтральная рада. Суполкі БСП былі створаны ў большасці раёнаў Беларусі. Старшыня партыі — Яўген Лугін. У пачатку мая 1999 Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь вынесла папярэджанне БНП за ўдзел іх прадстаўнікоў у абвешчаных Цэнтральнай выбарчай камісіяй пад кіраўніцтвам В. Ганчара «альтэрнатыўных» выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У 1999 годзе партыя не прайшла перарэгістрацыю. МэтыАхова палітычных правоў і эканамічных інтарэсаў сялянства, яго адраджэнне шляхам вяртання права ўласнасці на зямлю і іншыя сродкі вытворчасці, адраджэнне самасвядомасці і маральнасці беларускага народа, яго культуры і мовы. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia