Беспілотная індустрыя БеларусіБеспілотная індустрыя Беларусі прадстаўлена шэрагам прадпрыемстваў, якія займаюцца распрацоўкай і выпускам беспілотных апаратаў і транспартных сродкаў. Беспілотнікі ў краіне выкарыстоўваюцца як у грамадзянскай, так і ваеннай сферах. Агульная характарыстыкаНа 2018 год у Беларусі распрацоўкай уласных мадэляў дронаў займаліся больш за дзесяць прадпрыемстваў і інстытутаў. Кожная сілавая і грамадзянская ўстанова імкнецца адпавядаць сучасным стандартам і праводзіць актыўную мадэрнізацыю. Менавіта ўнутраны рынак стаў асноўным для беларускай беспілотнай індустрыі[1]. Некаторая прадукцыя ідзе на экспарт. Павышаную цікавасць да беларускіх мадэляў дронаў праяўляюць шэраг краін Персідскага заліву, Азіяцка-Ціхаакіянскага рэгіёну, СНД, Сярэдняй Азіі, Афрыкі[2]. Спецыялісты з Беларусі нават прыцягваліся да стварэння расійскага беспілотнага верталёта БАС-200[3]. Палітыка максімальнай апоры на ўласныя прамысловыя магчымасці разам з адкрытасцю да супрацоўніцтва з замежнымі кампаніямі і арыентацыяй на інтэнсіфікацыю работ па перспектыўных напрамках, у ліку якіх знаходзяцца і сістэмы БЛА, прывяло да павелічэння колькасці і магчымасцяў айчынных распрацовак. Галоўны рэдактар выдання «Беспилотная авиация» Дзяніс Фядуцінаў адзначаў, што ў гэтай сферы спатрэбіліся напрацоўкі, якія былі ў мясцовых кампаній прамысловасці ў галіне мікраэлектронікі, радыёэлектронікі і оптыка-электронных сістэм[4]. Лятальныя апараты
Гісторыя беспілотных лятальных апаратаў беларускай вытворчасці пачалася ў 1996 годзе, калі малады інжынер Уладзімір Чудакоў заснаваў канструктарскае бюро «Індэла» (у будучыні прадпрыемства будзе перайменавана ў «Беспілотныя верталёты»). Кампанія, пачаўшы са стварэння бартавой апаратуры і наземнай станцыі кіравання (НСК) дронамі для патрэб беларускай арміі, ужо ў 2002-м прадставіла беспілотнік «Індэла Вінтакрыл». Да 2007 года бюро стварыла яшчэ чатыры апарата[5]. У гэты час да распрацоўкі беспілотнікаў сталі падлучацца дзяржструктуры і прадпрыемствы. У 2008 годзе канструктар Юрый Яцына разам з трыма аднадумцамі прапанаваў кіраўніцтву Нацыянальнай акадэміі навук стварыць невялікі навукова-тэхнічных сектар пры Фізіка-тэхнічным інстытуце. Разам са спецыялістамі Ваеннай акадэміі за год быў створаны першы лятаючы ўзор. У далейшым пры актыўнай падтрымцы Прэзідэнта і Нацыянальнай акадэміі навук гэты сектар пачаў імкліва развівацца, а пазней вырас у Навукова-вытворчы цэнтр шматфункцыянальных беспілотных комплексаў[2]. Летам 2009 года пад Мінскам праведзены лётныя выпрабаванні беспілотніка «Стрыж», які апынуўся не вельмі ўдалым узорам. Каманда Яцына ўлічыла ўсе недахопы, таму ўзнік праект «Маскіт», які быў палепшанай версіяй першага дрона. У наступным годзе на расійскім палігоне пачалося тэсціравання новага апарата, вядомага як «Бусел». Пазней з’явілася цэлая лінейка шматфункцыянальных БЛА дадзенага тыпу, якія адносяцца да класа малых беспілотнікаў. Праз тры гады «Бусел» паступіў у продаж[2]. Дастаткова сур’ёзныя напрацоўкі ў галіне стварэння БПЛА з’явіліся і ў Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, партнёрамі якой у вырабе ўзораў апаратаў выступілі навукова-тэхнічны цэнтр «ЛЭМТ» (пытанні мэтавай нагрузкі) і прадпрыемства «НТЛаб-ІС» (навігацыйныя сістэмы)[6]. Галоўным зборачным пунктам для многіх дронаў Беларусі стаў 558-ы авіярамонтны завод у горадзе Баранавічы[7]. Усё пачалося ў пачатку 2010-х, калі прадпрыемства ў кааперацыі з «АГАТ — сістэмы кіравання» і «Індэл» далучылася да праекту «Грыф-1». Большасць мадэляў, якія выпускаюцца тут, прымяняюцца для патрулявання і разведкі мясцовасці, радыяцыйнай разведкі, пастаноўкі радыёэлектронных перашкод і іншых мэтаў[7]. Айчынныя апараты пачалі выкарыстоўваць Пагранічны камітэт, МУС, МНС, гідраметэацэнтр, Дзяржаўтаінспекцыя і армія. Асноўнымі заказчыкамі беспілотнікаў выступалі ратавальнікі і міліцыя[1]. Ва Узброеных сілах краіны асноўную частку апаратаў атрымаў 927-ы цэнтр падрыхтоўкі і ўжывання беспілотных авіяцыйных комплексаў[8]. Асаблівасцю развіцця беларускіх БПЛА была адсутнасць устаноў для падрыхтоўкі неабходных спецыялістаў-распрацоўшчыкаў, што шмат у чым ўскладняла і тармазіла працэс, прыводзіла да розных складанасцяў і памылак. Аб гэтым моманце згадаў намеснік дырэктара 558-га АРЗ па развіццю Аляксандр Верабей у інтэрв’ю Onliner[7].
Ваенны аглядальнік Аляксандр Алесін у развіцці галіны вылучыў два этапы. Першы — 2009—2018 гады —характарызаваўся, галоўным чынам, стварэннем БПЛА ваеннага прызначэння для разведкі і карэкціроўкі, а таксама апаратаў для патрэб выратавальных службаў, лясной і сельскай гаспадаркі. Было арганізавана іх індывідуальная і дробнасерыйная вытворчасць. Другі пачаўся ў 2018 годзе, калі прыярытэт быў аддадзены стварэнню разведвальна-ўдарных БПЛА самалётнага, верталётнага і мультыкоптарнага тыпаў, у тым ліку баражыруючых боепрыпасаў (дронаў-камікадзэ). Вайна ва Украіне прымусіла ваенна-прамысловы комплекс сканцэнтраваць намаганні на арганізацыі серыйнай вытворчасці беспілотнікаў. Абапіраючыся на вопыт расійска-ўкраінскага канфлікту, асаблівая ўвагу стала надавацца дронам-камікадзэ[9]. Спіс
Наземныя апаратыГрамадзянскія праектыУ сакавіку 2017 года прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас візіту на адно з прадпрыемстваў буйнога інаватара Віктара Пракапені заявіў аб неабходнасці распрацоўваць беспілотныя апараты. Пракапеня і іншыя кіраўнікі інавацыйных кампаній казалі пра важнасць змены заканадаўства і шанцы стаць адной з першых краін, дзе беспілотны транспарт з’явіцца на дарогах. Ужо ў маі гендырэктар «Убер» П’ер Гор-Коці сустрэўся ў Мінску з прэм’ер-міністрам Андрэем Кабяковым, наведаў Парк высокіх тэхналогій (ПВТ) і падпісаў з яго дырэктарам Усеваладам Янчэўскім мемарандум аб супрацоўніцтве ў сферы БПА. Дамовіліся і аб адкрыцці ў парку цэнтра распрацовак «Убер». Як тады адзначыў Янчэўскі, гэта дасць шанец стаць адной з першых краін, дзе з’явяцца беспілотныя аўтамабілі. У лістападзе да распрацоўкі транспартных дронаў у Беларусі далучылася амерыканская кампанія «Mapbox», якая стварае платформы карт. Яна абвясціла аб адкрыцці ў Мінску свайго цэнтра даследаванняў і распрацовак на базе беларускага стартапа MapData, а таксама аб намеры стаць рэзідэнтам ПВТ. А ў сакавіку 2018 года рэзідэнт беларуска-кітайскага індустрыяльнага парка «Вялікі Камень», кампанія «Інтэлектуальнае абсталяванне», прывезла ў Беларусь для тэставання два БПА на электраматорах і прыступіла да іх выпрабаванняў[10]. Шмат у чым пачатку актыўнай дзейнасці ў напрамку грамадзянскіх аўтамабільных дронаў у Беларусі паспрыялі дэкрэт № 8 ад 21 снежня 2017 г. «Аб развіцці лічбавай эканомікі» і ўказ № 273 ад 10 ліпеня 2018 г. «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў»[10]. З тых часоў краіна запусціла некалькі праектаў у галіне беспілотнай грамадзянскай тэхнікі.
Ваенныя праекты![]() У 2010-х гадах для Беларусі, у сувязі з актывізацыяй дзейнасці НАТА на польскай тэрыторыі і стварэннем новай механізаванай дывізіі УС Польшчы непасрэдна ля межаў краіны, узрасла неабходнасць супрацьтанкавых сродкаў[13]. Следствам гэтага стала з’яўленне праектаў «Багамол» (супрацьтанкавы комплекс) і «Берсерк» (агнявы комплекс). Распрацоўка рабатызаваных комплексаў вялася групай канструктараў пад кіраўніцтвам Андрэя Анісімава ў кампаніі «Белспецзнештэхніка (БСЗТ) — новыя тэхналогіі», даччыным прадпрыемстве «Белспецзнештэхнікі»[14]. У маі 2020 года гэта ж прадпрыемства прадставіла праект «Вістл» (ракетны комплекс)[15]. Абмежаванне на карыстанне БЛПА Загадам №29723 верасня 2023 г. быў падпісаны Загад Прэзідэнта №297 «Аб дзяржаўным уліку і эксплуатацыі грамадзянскіх беспілотных лятальных апаратаў[16]», які забараніў фізічным асобам валодаць, набываць, вырабляць і карыстацца БПЛА. Тым, хто валодае БПЛА, неабходна перадаць іх на захаванне Белаэранавігацыі або ажыццявіць іх адчужэнне да 25 сакавіка 2024 г. Юрыдычныя асобы, якія жадаюць эксплуатаваць БПЛА, абавязаны паставіць іх на улік у Дэпартаменце авіяцыі Мінстранса[17]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia