Брольніцкі сельсавет
Бро́льніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Брольнікі. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года як Гарадзечненскі сельсавет у складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Гарадзечна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 10 ліпеня 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Куравіцкага сельсавета[1]. 25 чэрвеня 2008 года Гарадзечненскі сельсавет перайменаваны ў Брольніцкі сельсавет, а адміністрацыйны цэнтр сельсавета перанесены з вёскі Гарадзечна ў вёску Брольнікі[2]. 22 жніўня 2017 года да Брольніцкага сельсавета далучана частка скасаванага Ваўковіцкага сельсавета (землі плошчай 4703 га і наступныя населеныя пункты: вёскі Агароднікі, Амневічы, Ваўковічы, Гаравічы, Мацешыцы, Рутка 2, Сянежыцы); са складу Брольніцкага сельсавета выключаны землі плошчай 4753 га і наступныя населеныя пункты: аграгарадок Гарадзечна, вёскі Брацянка, Іспась, Літоўка, Мотча, Сялец, Слабодка, Стары Лес, Сунчыцы, хутары Слухавічы, Эканомія, якія ўвайшлі ў склад Ладзеніцкага сельсавета[3]. СкладПа стану на 2017 год у склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі – 16 населеных пунктаў (01.01.2018 г.). У склад сельсавета ўваходзіла 20 населеных пунктаў (2009 г.):
НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (20 населеных пунктаў) — 1658 чалавек[5], з іх 95,1 % — беларусы, 2,8 % — палякі, 1,1 % — рускія, 0,6 % — цыганы[6]; паводле перапісу 2019 года (16 населеных пунктаў) — 1099 чалавек[7]. Насельніцтва, жыхароў: 1658 (2009 г.)[4], 1087 (2017 г.), 1118 (2018 г.). Арганізацыі і прадпрыемствы
Гандаль і сфера паслуг
Установы аховы здароўя
Культура
Славутасці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia