Вераб’евіцкі сельсавет
Вераб’е́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Вялікія Вераб’евічы. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Асташынскага сельсавета[1]. 25 мая 2017 года цэнтр Асташынскага сельсавета перанесены з вёскі Навасёлкі ў аграгарадок Вялікія Вераб’евічы[2]. 22 жніўня 2017 года Асташынскі сельсавет перайменаваны ў Вераб’евіцкі[3]. НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1011 чалавек[4], з іх 94,3 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 1,6 % — палякі, 1,4 % — армяне, 0,5 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 729 чалавек[6]. Насельніцтва, жыхароў: 1123 (2008 г.), 1011 (2009 г.)[4], 778 (2017 г.). СкладУ склад сельсавета ўваходзіць 12 населеных пунктаў (2009 г.):
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia