Вераскаўскі сельсавет
Ве́раскаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Вераскава. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Любчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дзяляціцкага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года сельсавет у складзе Навагрудскага раёна. 18 верасня 1989 года ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Любчанскага пассавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Дзяляцічы, Наберажная, Пабеда і Хадасы)[2]. 6 мая 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Любчанскага пассавета[3]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 7 населеных пунктаў: вёскі Будныя, Вераскава, Галковічы, Плянта, Хорашава, Чарэшля, Яўсеевічы. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia