Ладзеніцкі сельсавет
Ладзе́ніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Ладзенікі. ГісторыяУтвораны 12 кастрычніка 1940 года як Жданавіцкі сельсавет у складзе Навагрудскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Жданавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Ладзенікі, сельсавет перайменаваны ў Ладзеніцкі.[1]. 11 лютага 1972 года Ладзеніцкі сельсавет быў скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Метрапольскага сельсавета, таксама скасаваны хутар Каменка[2]. 22 снежня 1986 года ў сувязі з уключэннем вёскі Мітраполь у рысу горада Навагрудак цэнтр Мітрапольскага сельсавета перанесены ў вёску Ладзенікі, а сельсавет перайменаваны ў Ладзеніцкі сельсавет. 13 снежня 2011 года скасаваны хутар Мітраполь[3]. 22 жніўня 2017 года да Ладзеніцкага сельсавета далучаны землі плошчай 4753 га і наступныя населеныя пункты: аграгарадок Гарадзечна, вёскі Брацянка, Іспась, Літоўка, Мотча, Сялец, Слабодка, Стары Лес, Сунчыцы, хутары Слухавічы, Эканомія, якія былі выключаны са складу Брольніцкага сельсавета[4]. СкладСтанам на 2017 год у склад сельсавета ўваходзіла 20 населеных пунктаў, пасля рэарганізацыі – 31 населены пункт (01.01.2018 г.). Колькасць насельніцтва ў населеных пунктах сельсавета дадзена згодна з перапісам 2009 г.:
Скасаваныя населеныя пункты:
НасельніцтваНасельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (21 населены пункт) — 1206 чалавек[6], з іх 86,2 % — беларусы, 6,2 % — палякі, 5,4 % — рускія, 0,7 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года (31 населены пункт) — 1816 чалавек[8]. Насельніцтва, жыхароў: 1206 (2009 г.)[5], 1080 (2017 г.), 1745 (2018 г.). Арганізацыі і прадпрыемствы
Гандаль і сфера паслуг
Установы адукацыі
Установы аховы здароўя
Культура
СлавутасціЗноскі
Літаратура
СпасылкіНавагрудскі раённы выканаўчы камітэт Архівавана 20 красавіка 2018. |
Portal di Ensiklopedia Dunia