Валатаўскі спуск (Гомель)![]() Валатаўскі спуск — стромкі спуск у Гомелі на адрэзку вуліцы Валатаўской ад скрыжавання з вуліцай Сожскай да рачнога порта на Падгорнай вуліцы. Знаходзіцца ў межах гістарычнага раёна «Каўказ». Паходжанне і назваВалатаўскі спуск з’яўляецца фрагментам колішняга яра. Узнікненне назвы можа быць звязана з блізкасцю яра і вуліцы Валатаўской, якая, у сваю чаргу, атрымала назву ад скіраванасці ў бок вёскі Валатава (або Волатава; сёння — Старая Валатава ў межах Гомеля). Пад назвай «Валатаўскі спуск» (або «Волатаўскі спуск») мясціна вядомая не пазней за пачатак XX стагоддзя. Як «Волотовскій спускъ» яна, напрыклад, згадваецца ў пераліку аб’ектаў, што ўваходзілі ў склад 2-й паліцэйскай часці Гомеля станам на 1914 года[1]. У якасці афіцыйнай назвы выкарыстоўвалася і ў савецкі час прыблізна да сярэдзіны XX стагоддзя[2][3], г.зн. да аб’яднання Валатаўскога спуску з вуліцай Валатаўской пад агульнай назвай «Валатаўская вуліца». Неафіцыйна Валатаўскім спускам мясціну называюць гомельскія старажылы і аматары гісторыі Гомеля. Цікавыя факты
Галерэя
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia