Баярскі спуск (Гомель)![]() Баярскі спуск (вядомы таксама як Білецкі спуск) — спуск да ракі Сож у Гомелі, пралягае ад рога вуліц Білецкага і Баўмана да набярэжнай. Паходжанне і назваБаярскі спуск з’яўляецца рэшткай яра, рэчышча адной са старажытных рэчак, якія бралі свой пачатак з возера ледавіковага паходжання, вядомага ў ХІХ — сярэдзіне ХХ стагоддзяў як Гарэлае балота (знаходзілася ў раёне цяперашняга чыгуначнага вакзала). Рэчка, назва якой не захавалася, працягвала тут існаваць яшчэ ў канцы ХІХ стагоддзя, значна абмялеўшы. На плане зямельнага ўчастка за 1881 год мясцовасць пазначана без указання назваў як «оврагъ» і «ручеекъ», а Баярскай называецца вуліца паралельная рацэ Сож. На планах Гомеля пачатку ХХ стагоддзя (1910 і 1913 гады) вуліца Баярская адпавядае сучаснай вуліцы Баўмана. Дакладна невядома, у якой храналагічнай паслядоўнасці ўзніклі назвы яра (спуску) і адпаведных вуліц, г.зн. няма яснасці, вуліцы атрымалі назву ад назвы яра ці наадварот. Магчыма, што паходжанне эпітэта «Баярскі» ў дачыненні да азначанай мясцовасці звязана з пераасэнсаваннем у народнай памяці факта існавання тут да ХІХ стагоддзя старых гарадскіх могілак[1]. Назва «Білецкі спуск» замацавалася за мясцінай у савецкія часы, што звязана з вуліцай Білецкага — былой вуліцай Мільённай, перайменаванай у 1919 годзе ў гонар аднаго з гомельскіх камунараў Мікалая Білецкага[2]. На сённяшні дзень гэтая назва з’яўляецца афіцыйнай, бо будынку забаўляльных устаноў, што знаходзіцца ўнізе спуску, прысвоены адрас «Білецкі спуск, 1»[3]. Аднак у гісторыка-краязнаўчай літаратуры спуск часта называецца Баярскім[4]. Галерэя
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia