Цыганскі яр (Гомель)![]() Цыганскі яр (Цыганскі роў, Цыганскі спуск) — часткова нівеліраваны яр у Гомелі, пераважна супадае з завулкам Падгорным, які вядзе да вуліцы Падгорнай у раёне рачнога порта (на сутыку з Валатаўскім спускам). Знаходзіцца ў межах гістарычнага раёна «Каўказ». Паходжанне і назваЦыганскі яр з’яўляецца рэшткай рэчышча старажытнай рэчкі, якая брала свой пачатак з возера ледавіковага паходжання, вядомага ў ХІХ — сярэдзіне ХХ стагоддзяў як Гарэлае балота (знаходзілася ў раёне цяперашняга чыгуначнага вакзала). Рэчка, назва якой не захавалася, працягвала тут існаваць яшчэ ў канцы XVIII — першай палове XIX стагоддзяў, пачынаючыся ў раёне сучаснай вуліцы Савецкай (насупраць вуліцы Камсамольскай). Гэтая мясцовасць заставалася вярхоўем яра аж да другой паловы ХХ стагоддзя, калі яна была знівеліравана пад будаўніцтва тэлевізійнага цэнтра (1957) і цырка (1972). Час з’яўлення назвы «Цыганскі» дакладна не высветлены, але ёсць падставы меркаваць, што яна існавала ўжо на пачатку ХХ ст. На гэта, напрыклад, указвае згадка «Цыганскага рова» ў мясцовай гомельскай прэсе 1910 г.[1].Форма «Цыганскі спуск» згадваецца ў газетнай гутарцы са старшынёй гомельскага гарадскога савета (1936)[2], «Цыганскі яр» («Цыганский овраг») — у нарысе пра будаўніцтва гомельскага рачнога порта (1933)[3] і «Генеральным плане развіцця Гомеля» (1946)[4], «Цыганскі роў» — прыводзіцца ў тапанімічным слоўніку Аляксандра Рогалева[5]. Паходжанне эпітэта «Цыганскі» на сённяшні момант выглядае цьмяным і з навуковых пазіцый растлумачаным быць не можа. Нельга выключаць, што дадзены эпітэт мог быць «вандроўным» і сітуатыўна дастасоўваўся і да іншых мясцін з перападамі рэльефу на гомельскім «Каўказе». Галерэя
Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia