Дзядно (Гомель)![]() Дзядно (або Дзедна) — глыбокі яр са стромкімі абрывамі, які да 1930-х гг. існаваў на схіле высокага карэннага берага ракі Сож у Гомелі[1]. Знаходзіўся на паўночным усходзе гістарычнага раёна «Каўказ», прыблізна ў раёне між сучаснымі вуліцамі Тэльмана, Партовай і Падгорнай. Быў знівеліраваны ў пачатку 1930-х гг. падчас будаўніцтва гомельскага рачнога порта[2]. Магчыма, на частцы ранейшай тэрыторыі яра Дзядно пралягае сучасны лесвічны спуск ад вуліцы Партовай да вуліцы Падгорнай. Паходжанне і назваЯр Дзядно з’яўляўся рэшткай рэчышча старажытнай рэчкі, якая, імаверна, упадала ў возера Дзядно — затоку ракі Сож. Менавіта з назвай азначанага возера, першая пісьмовая згадка якога адносіцца да 1560 г. (старабел.: «Дѣдно озеро»)[3], звязана ўзнікненне назвы яра. Аднак невядома, ці мела рэчка, якая ўтварыла яр Дзядно, такую ж назву. Ручай Дзядно, «впадающій въ озеро того же названія», паводле крыніц ХІХ ст., працякаў па лугавой даліне[4][5] (сучасны Мельнікаў Луг). Картаграфічныя матэрыялы ХІХ — першай трэці ХХ ст. не даюць адказу на пытанне аб часе, калі назва «Дзядно» замацавалася за адным з гомельскіх яроў. Навукоўцы схіляюцца да славянскай этымалогіі слова «Дзядно» («Дзедна»). Корань «дзед» у назвах яроў і водных аб’ектаў звычайна тлумачацца як абазначэнне старыц, заток і рукавоў рэк[1]. У пераліку аб’ектаў, якія ўваходзілі ў склад 2-й паліцэйскай часці Гомеля па стане на 1914 г., мясцовасць фігуруе як «Оврагъ Дѣдко»[6] (з'яўленне літары «к» у назве напэўна звязана з памылкай друку). Размытыя моцнымі дажджамі 18—19 жніўня 1917 г. схілы Дзядна пачалі спаўзаць, што вымагала іх тэрміновага ўмацавання. Гарадское самакіраванне выдаткавала на гэтыя патрэбы 4 тысячы рублёў. Ускласці адказнасць за здарэнне на мясцовых асенізатараў не ўдалося — тыя запрасілі павелічэння платы за сваю працу[7]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia