Валерый Валер’евіч Патароча
Валерый Патароча (нар. 16 красавіка 1996) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны». Клубная кар’ераВыхаванец рэчыцкай ДЮСШ-2, у маладым узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама». З 2013 года пачаў выступаць за дубль сталічнага клуба, на наступны год замацаваўся ў складзе, аднак да асноўнай каманды не прыцягваўся. У лютым 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але не падышоў[4] і ў выніку пачаў сезон 2016 у складзе светлагорскага «Хіміка». У верасні 2016 года перабраўся ў клуб «Партызан» з другога дывізіёна Славакіі[5], дзе правёў паўтары сезоны. У першай палове 2018 года гуляў у клубе чацвёртага дывізіёна Чэхіі «Сокал»[6]. У жніўні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад клуба «Смалявічы»[7]. Не здолеў замацавацца ў асноўнай камадзе, стаў часцей выступаць за дубль. Са студзеня 2019 года пачаў трэніравацца з рэчыцкім «Спадарожнікам» і ў лютым афіцыйна стаў іграком каманды. Здолеў замацавацца ў стартавым складзе рэчыцкага клуба. У студзені 2020 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Спадарожніку» ў сезоне 2020[8]. У 2020 годзе быў адным з лідараў каманды, стаў яе найлепшым бамбардзірам і дапамог атрымаць перамогу ў Першай лізе. У студзені 2021 года праходзіў прагляд у расійскай «Тамі», але беспаспяхова. У лютым далучыўся да брэсцкага «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. Прапусціў пачатак сезона 2021 з-за траўмы, толькі з верасня пачаў выхадзіць на поле, а з кастрычніка стаў гуляць у стартавым складзе. У студзені 2022 года перайшоў у мазырскую «Славію»[10]. Замацаваўся ў асноўным складзе мазыран. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт са «Славіяй»[11]. Большую частку сезона 2023 прапусціў праз праблемы са здароўем. У снежні 2023 года пакінуў мазырскі клуб[12]. У студзені 2024 года папоўніў склад бабруйскай «Белшыны»[13]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia