Ігар Алегавіч Тыманюк
Ігар Тыманюк (нар. 31 сакавіка 1994) — беларускі футбаліст, абаронца бабруйскай «Белшыны». Клубная кар’ераЗ 2011 года пачаў выступаць за дубль брэсцкага «Дынама». На наступны год трывала замацаваўся ў дублі, а 4 жніўня 2013 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, правёўшы ўвесь матч супраць мінскага «Дынама» (2:3). Пазней працягваў гуляць за дубль, часам прыцягваўся да асноўнай каманды. У першай палове сезона 2016 трывала выхадзіў у стартавым складзе дынамаўцаў на пазіцыі цэнтральнага або левага абаронцы. Улетку страціў месца ў аснове, толькі ў канцы сезона, у сувязі з траўмай Адрыяна Аўрэміі, зноў стаў з’яўляцца на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У лютым 2017 года адправіўся з «Дынама» на першы турэцкі збор, але на другі, іспанскі, ужо не трапіў. Пазней праходзіў прагляд у «Іслачы», але не падышоў[4] і неўзабаве падпісаў кантракт з узбекскім клубам «Маш’ал»[5]. У студзені 2018 года прыбыў на прагляд у мазырскую «Славію» і лютым афіцыйна стаў іграком клуба[6]. У якасці трывалага іграка асновы дапамог мазыранам атрымаць перамогу ў Першай лізе. У лютым 2019 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[7], дзе таксама гуляў у стартавым складзе, разам з клубам выйшаў у Вышэйшую лігу. У студзені 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Рух»[8]. У лютым 2020 года зноў апынуўся ў складзе «Славіі»[9]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды ў Вышэйшай лізе. У снежні 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў мазырскі клуб[10]. У студзені 2023 года падпісаў пагадненне з брэсцкім «Дынама»[11]. У студзені 2024 года разарваў кантракт з клубам[12], пасля чаго падтрымліваў форму з «Нівой». У лютым 2024 года стаў трэніравацца з бабруйскай «Белшынай» і ў сакавіку афіцыйна папоўніў склад каманды[13]. Міжнародная кар’ера10 жніўня 2016 года правёў сваю адзіную сустрэчу за моладзевую зборную Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Малдовы (1:1). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'. |
Portal di Ensiklopedia Dunia