Валерый Рымантасавіч Стрыпейкіс
Валерый Стрыпейкіс (нар. 13 лістапада 1974, Пінск) — беларускі футбаліст (нападнік) і трэнер. Адзін з найлепшых беларускіх нападнікаў на мяжы XX і XXI стагоддзяў. У цяперашні час працуе трэнерам у наваполацкім «Нафтане». Клубная кар’ераПачынаў кар’еру ў клубе Трэцяй лігі «Біёлаг-Бялкон» з Наваполацка. Пазней перабраўся ў іншы наваполацкі клуб «Нафтан-Дэвон» і менавіта там праявіў сябе як выдатны бамбардзір. У 1999 годзе перайшоў у адзін з мацнейшых на той час беларускіх клубаў мазырскую «Славію». У Мазыры тады аформіўся тандэм Стрыпейкіса з Раманам Васілюком, які дапамог «Славіі» выйграць золата чэмпіянату 2000. Пазней гуляў за розныя іншыя клубы, амаль усюды адрозніваўся вялікай колькасцю забітых мячоў. У 2004—2005 гадах, вярнуўшыся ў «Нафтан», двойчы стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі. У 2006—2007 гадах гуляў за «Гомель», дзе аднавіўся тандэм Стрыпейкіса з Васілюком. У 2009 годзе чарговы раз трапіў у Наваполацк. Дапамог наваполацкаму клубу здабыць першы ў гісторыі трафей — Кубак Беларусі 2009, у фінале якога забіў мяч у браму салігорскага «Шахцёра». Міжнародная кар’ераНа працягу 1999—2001 гадоў гуляў за нацыянальную зборную Беларусі. Усяго правёў 5 матчаў, галамі не адзначаўся. Трэнерская кар’ераУ канцы сезона 2011 абвясціў аб завяршэнні кар’еры і перайшоў на трэнерскую працу ў «Нафтане». У другой палове 2012 года ў якасці аматара гуляў за клуб «Мёры» з Другой лігі, адначасова заставаўся трэнерам у «Нафтане». У студзені 2013 года стаў старшым трэнерам наваполацкага клуба. У чэрвені 2013 года, пасля пераходу галоўнага трэнера Паўла Кучарава на працу ў мінскае «Дынама», быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Нафтана». У гэтай якасці ён прывёў «Нафтан» да 10 месца ў чэмпіянаце 2013. У снежні 2013 года быў зацверджаны галоўным трэнерам «Нафтана». Пад кіраўніцтвам Стрыпейкіса «Нафтан» добра выступіў у чэмпіянаце 2014, дзе доўгі час прэтэндаваў на медалі, але ў выніку фінішаваў пятым. У 2016 годзе наваполацкі клуб пакінула значаная колькасць футбалістаў, і праз некаторы час каманда апынулася на апошнім радку. У жніўні 2016 года Стрыпейкіс пакінуў пасаду галоўнага трэнера «Нафтана»[2]. У сакавіку 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб новага галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай Беларусі Ігара Крывушэнкі[3]. У чэрвені 2019 года, пасля адстаўкі Крывушэнкі і прызначэння новага галоўнага трэнера Міхаіла Мархеля, пакінуў нацыянальную зборную[4]. У студзені 2020 года зноў апынуўся ў «Нафтане», дзе стаў памочнікам Тараса Чопіка[5]. У маі 2021 года пасля звальнення Чопіка стаў выканаўкам абавязкаў галоўнага трэнера каманды[6], а ў ліпені быў зацверджаны на пасадзе[7]. У студзені 2022 года, пасля прызначэння новым трэнерам наваполацкага клуба Вячаслава Герашчанкі, застаўся ў трэнерскім штабе ў якасці яго памочніка[8]. Дасягненні
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia