Дзмітрый Міхайлавіч Асіпенка
Дзмітрый Асіпенка (нар. 12 снежня 1982, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік чэрвеньскага «Коласа». Клубная кар’ераПачаў кар’еру ў Мінску, некаторы час гуляў за «Смаргонь», потым перайшоў у «Мінск», з якім заваяваў бронзавы медаль чэмпіянату 2010. У 2011 годзе перайшоў у палтаўскую «Ворсклу», але пазней страціў месца ў аснове. «Шахцёр»У студзені 2012 года падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам», дзе хутка стаў асноўным нападнікам. У сезоне 2012 стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату і выйграў срэбраныя медалі. У сезоне 2013 стаў выступаць на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. З 12 галамі стаў другім бамбардзірам чэмпіянату пасля Віталя Радзівонава і зноў атрымаў срэбра. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Шахцёрам»[5]. Сезон 2014 распачынаў як нападнік, але потым саступіў месца Мікалаю Янушу, а сам стаў выкарыстоўвацца як флангавы паўабаронца. У выніку забіў толькі 4 галы за сезон. У студзені 2015 года стала вядома, што Асіпенка не будзе выступаць за салігорскі клуб у сезоне 2015[6]. 25 студзеня было афіцыйна абвешчана аб раставанні з гарнякамі[7]. «Граніт»У студзені 2015 года знаходзіўся на праглядзе ў малдаўскай «Дачыі», але кантракт так і не быў заключаны[8]. Пазней цікавасць да Асіпенкі праяўлялі розныя беларускія клубы, як то «Тарпеда-БелАЗ», «Мінск», «Слуцк» і «Нёман»[9]. У выніку, у сакавіку 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам»[10]. 4 красавіка 2015 года ў адказным матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць «Шахцёра» (0:3) Асіпенка атрымаў траўму, з-за якой выбыў да мая. У чэрвені з’яўляўся на полі, выходзячы на замену, а потым замацаваўся ў стартавым складзе мікашэвічцаў. У ліпені падоўжыў кароткатэрміновы кантракт з клубам да канца сезона[11]. Вяртанне ў «Шахцёр»3 снежня 2015 года стала вядома аб вяртанні Асіпенкі ў салігорскі «Шахцёр»[12]. У сезоне 2016 выступаў звычайна ў якасці флангавага атакуючага паўабаронцы, аднак не меў трывалага месца ў аснове, часцей выхадзіў на замену. Па заканчэнні сезона 2016 пакінуў Салігорск[13]. «Іслач»У лютым 2017 года пачаў трэніравацца з «Іслаччу» і ў выніку падпісаў кантракт з гэтым клубам[14]. Пачынаў сезон у якасці асноўнага нападніка каманды, але ў маі атрымаў траўму. У верасні 2017 года вярнуўся ў строй і неўзабаве зноў замацаваўся ў стартавым складзе. У ліпені 2018 года пакінуў «Іслач»[15]. «Прамень»У жніўні 2018 года пасля прагляду стаў іграком мінскага «Промня»[16]. У сезоне 2018 за «Прамень» толькі чатыры разы выйшаў на замену, аднак пасля выхаду на замену ў матчы апошнага тура 2 снежня супраць «Смалявічаў» забіў гол і ўсталяваў канчатковы лік 1:1, які дазволіў камандзе захаваць месца ў Вышэйшай лізе. «Арсенал»У студзені 2019 года пакінуў «Прамень»[17] і неўзабаве далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[18]. Разам з камандай перамог у Другой лізе 2019, з 26 галамі стаў трэцім бамбардзірам турніру і найлепшым бамбардзірам каманды. У 2020 годзе гуляў за «Арсенал» у Першай лізе, стаў капітанам каманды. У студзені 2021 года падоўжыў кантракт з дзяржынскім клубам[19]. Па выніках сезона 2021 дапамог «Арсеналу» выйсці ў Вышэйшую лігу, дзе таксама заставаўся капітанам каманды і рэгулярна з’яўляўся ў стартавым складзе. У ліпені 2022 года стаў гуляючым трэнерам дзяржынскага клуба[20], пасля чаго стаў часцей выхадзіць на замену. У снежні 2022 года пакінуў «Арсенал»[21]. «Колас»Сезон 2023 пачаў у складзе чэрвеньскага «Коласа» ў Другой лізе. У ліпені 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію УЕФА катэгорыі C[22]. Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia