Майкон Каліжуры
Майкон Ражэрыу Сілва Каліжуры[2] (парт.-браз. Maycon Rogério Silva Calijuri; нар. 6 чэрвеня 1986) — бразільскі футбаліст, нападнік. Кар’ераФутбольную кар’еру пачаў у футбольным клубе УРТ. Гуляў таксама ў бразільскім клубе «Эстрэма». З’яўляўся іграком клуба «Гомель». У сезоне 2009 года забіў за «Гомель» 15 мячоў, стаўшы найлепшым бамбардзірам турніру, але тым не менш не здолеў выратаваць каманду ад вылету. Пасля сезону 2009 года перайшоў у польскую каманду «Ягелонія». Замацавацца ў яе складзе не здолеў і быў аддадзены ў арэнду ў клуб другога польскага дывізіёна «Пяст». У снежні 2011 года ўзяты ў арэнду БАТЭ[3], аднак у сезоне 2012 гуляў у асноўным за дубль, только двойчы з’явіўшыся на полі ў Вышэйшай лізе. У 2013 годзе перабраўся ў другі дывізіён ААЭ, пасля на некаторы час вярнуўся ў Бразілію. З 2015 года выступаў у Паўднёва-Усходняй Азіі. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia