Уладзіслаў Уладзіміравіч Марозаў
Уладзіслаў Марозаў (нар. 12 кастрычніка 2000, Брэст) — беларускі футбаліст, нападнік партугальскага клуба «Арока» і нацыянальнай зборнай Беларусі. Клубная кар’ераВыхаванец брэсцкага «Дынама», з 2017 года пачаў выступаць за дубль клуба. У ліпені 2018 года перайшоў у брэсцкі «Рух», дзе стаў гуляць у аснове, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. Дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, адзначыўшыся ў стыкавых матчах з магілёўскім «Дняпром» трыма галамі. У 2020 годзе стаў гуляць пераважна за дубль «Руха». 18 красавіка 2020 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы супраць «Мінска» (1:0), выйшаўны на замену ў канцы сустрэчы. У пачатку 2021 года стаў трэніравацца з «Іслаччу», якая ў лютым аформіла пераход нападніка[3]. Стаў іграком асновы, у сезоне 2021 часцей выхадзіў на замену. У студзені 2022 года падоўжыў кантракт з клубам да лютага 2024 года[4]. У сезоне 2022 спачатку выхадзіў на замену, з мая замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2023 года перайшоў у мінскае «Дынама»[5]. У якасці асноўнага нападніка дапамог камандзе заваяваць чэмпіёнства, а сам з 16 галамі стаў найлепшым бамбардзірам чэмпіянату Беларусі. Па выніках сезона 2023 быў прызнаны найлепшым нападнікам і найлепшым футбалістам чэмпіянату Беларусі[6][7]. У студзені 2024 года перайшоў у партугальскі клуб «Арока»[8]. Міжнародная кар’ера26 сакавіка 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы першы тайм таварыскага матча супраць Літвы (1:0). 25 сакавіка 2023 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2024 супраць Швейцарыі (0:5). Дасягненні
Статыстыка выступленняў
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia