Міраслаў Юр’евіч Рамашчанка
Міраслаў Юр’евіч Рамашчанка (укр.: Мирослав Юрійович Ромащенко; нар. 16 снежня 1973, Паўлаград) — беларускі футбаліст украінскага паходжання, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (1994—1998). Завяршыў кар’еру ва ўзросце 25 гадоў з-за траўмы, пасля чаго стаў трэнерам. Малодшы брат Міраслава, Максім, таксама футбаліст. Клубная кар’ераФутбольную кар’еру пачаў ва Украінскай ССР, дзе выступаў за паўлаградскі «Шахцёр» і дубль днепрапятроўскага «Дняпра». Пасля распаду СССР перабраўся ў Беларусь, дзе на працягу трох сезонаў гуляў за рэчыцкі «Ведрыч» і магілёўскі «Дняпро». У 1994 годзе перайшоў у екацярынбургскі «Уралмаш», а ў 1996 годзе — у маскоўскі «Спартак», у складзе якога стаў двухразовым чэмпіёнам Расіі. У верасні 1998 года, у матчы за зборную Беларусі супраць зборнай Даніі, атрымаў траўму меніска. За тры гады перанёс 6 аперацый, быў у заяўцы «Спартака», але на полі так і не з’явіўся[2]. Міжнародная кар’ераУ складзе нацыянальнай зборнай Беларусі правёў 15 матчаў, забіў 1 мяч. Трэнерская кар’ераТрэнерскую кар’еру пачаў у ДЮСШ «Спартак», з 2003 года працаваў з дублем «Спартака», з 2006 года — галоўны трэнер дубля. У чэрвені-жніўні 2008 года — старшы трэнер «Тамі». 14 снежня 2009 года быў прызначаны галоўным трэнерам клуба «Салют». Кантракт быў заключаны тэрмінам на адзін год і скасаваны па ўзаемнай згодзе 17 мая 2010 года. У студзені 2011 года Станіслаў Чарчэсаў запрасіў Міраслава сваім памочнікам у «Жамчужыну-Сочы». З кастрычніка 2011 года яны разам працавалі ў грозненскім «Цераку»[3]. У чэрвені 2013 года Рамашчанка становіцца старшым трэнерам пермскага «Амкара», дзе галоўным трэнерам, з мая 2013 года, быў Чарчэсаў. У матчы 11-га тура Прэм’ер-лігі 2013/14 супраць «Анжы», замест Чарчэсава кіраваў «Амкарам» з броўкі поля[4]. У 2014—2015 гадах працаваў з Чарчэсавым у маскоўскім «Дынама», а ў кастрычніку 2015 года ўслед за ім накіраваўся на працу ў варшаўскую «Легію»[5]. Разам з «Легіяй» стаў чэмпіёнам Польшчы, пасля чаго ў чэрвені 2016 года разам з усім трэнерскім штаб пакінуў варшаўскі клуб[6]. Пасля прызначэння Чарчэсава ў жніўні 2016 года галоўным трэнерам зборнай Расіі ўвайшоў у яго штаб. Заставаўся памочнікам Чарчэсава ў зборнай да яго звальнення ў ліпені 2021 года. У снежні 2021 года стаў памочнікам Чарчэсава ў венгерскім «Ферэнцварашы»[7]. Працаваў у «Ферэнцварашы» да звальнення Чарчэсава ў ліпені 2023 года. У жніўні 2023 года быў прызначаны галоўным трэнерам грозненскага «Ахмата»[8]. Падаў у адстаўку з пасады ў красавіку 2024 года[9]. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia