Валынскі летапіс
«Валынскі летапіс» — адна з дзвюх частак Галіцка-Валынскага летапіснага зводу (разам з «Летапісцам Данілы Галіцкага»), складзеная ў 1290-х гадах. Падзеі ў летапісе падаюцца ў храналагічным парадку, аднак без пагадовай структуры. Летапіс мае рэгіянальны характар і вылучаецца стрыманай, лаканічнай формай апавядання. Асобныя эпізоды адрозніваюцца мастацкай выразнасцю і эмацыянальнасцю, што робіць гэты твор адметным у гісторыі ўсходнеславянскага летапісання[1][2]. Асноўная ўвага ў творы надаецца дзейнасці князя Васілька Раманавіча. Валынскі летапіс у значна меншай ступені, у параўнанні з «Летапісцам Данілы Галіцкага», закранае ваенныя справы галоўнага героя, робячы ацкэнт на ягоных дыпламатычных здольнасцях. Можна таксама адзначыць, што Валынскі летапіс закранае значна меншую колькасць міжнародных праблем, адлюстроўваючы пераважна ўнутранае жыццё двара князя[3]. Летапіс мае даволі простую структуру. Помнік складаецца з трох частак, прысвечаных, адпаведна, княжанню Васілька Раманавіча, яго сына Уладзіміра і пляменніка Мсціслава Данілавіча. Украінскі навукоўца М. Грушэўскі адзначаў, што летапіс быў створаны з некалькіх аб'яднаных пазнейшымі рэдактарамі частак[4][5]. Тэкст Валынскага летапісу ацалеў не цалкам: адсутнічаюць пачатак і канец твора[3]. Зноскі
Гл. таксамаЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia