Валянцін (Мішчук)

Архіепіскап Валянцін
Архіепіскап Валянцін

Адукацыя
Дзейнасць праваслаўны святар
Месца працы
Імя пры нараджэнні Цімафей Адамовіч Мішчук
Нараджэнне 14 кастрычніка 1940(1940-10-14) (84 гады)

Узнагароды
ордэн святога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага I ступені ордэн прападобнага Серафіма Сароўскага III ступені
ордэн Дружбы
Ордэн прападобнага Сергія Раданежскага II ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архіепіскап Валянцін (свецкае імя Цімафей Адамовіч Мішчук; нарадзіўся 14 кастрычніка 1940, Брэст) — беларускі праваслаўны дзеяч, архіепіскап.

Біяграфія

У 1957 годзе скончыў сярэднюю школу. У 1966 годзе скончыў Маскоўскую духоўную семінарыю. 30 сакавіка 1969 года пастрыжаны ў манаства. 20 красавіка 1969 года пасвечаны ў іерадыякана, а 18 ліпеня ў іераманаха. У 1970 годзе скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя.

У 1971 годзе ўзведзены ў сан ігумена. З 1972 года быў выкладнікам Маскоўскай духоўнай семінарыі. 20 ліпеня 1976 года ўзведзены ў сан архімандрыта.

З 18 лютага 1992 года да 26 лютага 1994 года быў архіепіскап Гродзенскім і Ваўкавыскім.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya