Сцяфан (Нешчарэт)
Архіепіскап Сцяфан (свецкае імя: Анатоль Уладзіміравіч Нешчарэт; нар. 3 студзеня 1966, Вэрцііўка, Ніжынскі раён, Чарнігаўская вобласць, УССР) — беларускі праваслаўны дзеяч, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі. БіяграфіяУ 1988 годзе закончыў курс навучання ў Маскоўскай духоўнай семінарыі. З 1987 года па кастрычнік 1988 года іераманах Сцяфан служыў у Свята-Мікалаеўскім храме вёскі Рыбоцін Корапскага раёна Чарнігаўскай вобласці, затым па май 1990 года нёс розныя послухі ў Свята-Успенскай царкве Кіева-Пячэрскай лаўры, а з мая па верасень 1990 года быў настаяцелем Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Сварычэўка Ічнянскага раёна Чарнігаўскай вобласці. 1 лістапада 1990 года іераманах Сцяфан быў пераведзены ў Гомельскую епархію Беларускага Экзархату Маскоўскага Патрыярхату і прызначаны настаяцелем Свята-Пакроўскага храма ў вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці. У сан ігумена іераманах Сцяфан быў узведзены 13 студзеня 1994 года, у сан архімандрыта — 14 кастрычніка 1997 года. 22 снежня 1998 года архімандрыт Сцяфан быў прызначаны благачынным Добрушска-Кармянскай парафіяльнай акругі. У 2002 годзе архімандрыт Сцяфан скончыў поўны курс Кіеўскай духоўнай акадэміі. Пастановай Свяшчэннга Сінода ад 24 снежня 2004 года прызначаны епіскапам Тураўскім і Мазырскім. Рашэннем Сінода БПЦ ад 12 студзеня 2012 года (журнал № 150) прызначаны старшынёй Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы. Рашэннем Святога Сінода ад 7 чэрвеня 2012 года (журнал № 53) прызначаны Праасвяшчэнным Гомельскім і Жлобінскім. 1 лютага 2018 года за Бажэственнай літургіяй у Храме Хрыста Збавіцеля ў Маскве Свяцейшым Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам узведзены ў сан архіепіскапа. ЗноскіСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia