Дзімітрый (Драздоў)
Дзімітрый, свецкае імя Мікалай Рыгоравіч Драздоў (нар. 22 студзеня 1953, Бабруйск, Магілёўская вобласць) — епіскап Рускай праваслаўнай царквы, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі (Беларускі экзархат Рускай праваслаўнай царквы). БіяграфіяНарадзіўся ў сям’і служачых. У 1968—1972 гадах вучыўся ў Бабруйскім лесатэхнічным тэхнікуме; затым працаваў у Івацэвіцкім дрэваапрацоўчым аб’яднанні. У 1972—1974 гадах служыў ва Узброеных сілах СССР. У 1978 годзе скончыў Маскоўскую Духоўную семінарыю; ў 1982 годзе — Маскоўскую Духоўную акадэмію. З 1977 года быў іпадыяканам Патрыярха Пімена; быў у ліку браціі Троіца-Сергіевай лаўры. 30 сакавіка 1978 года пастрыжаны ў манаства. 29 красавіка 1978 года пасвечаны ў іерадыяканы; 15 красавіка 1984 года — у іераманахі. У 1984—1989 гады — гасцінічны ў Троіца-Сергіевай лаўры. У 1986 годзе ўзведзены ў сан ігумена. ![]() 7 ліпеня 1992 года пераведзены на новаўтвораную Віцебскую і Аршанскую кафедру. 18 лютага 1999 года ўзведзены ў сан архіепіскапа. Рашэннем Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы ад 30 снежня 2008 года прызначаны старшынёй новаўтворанага Аддзела Беларускай Царквы па ўзаемадзеянні з Міністэрствам унутраных спраў і Дэпартаментам выканання пакаранняў Міністэрства ўнутраных спраў. Указам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ад 10 кастрычніка 2013 года прызначаны настаяцелем прадстаўніцтва Беларускага экзархата ў Маскве. 30 мая 2011 года, у сувязі з пераўтварэннем Віцебскага духоўнага вучылішча ў семінарыю, прызначаны яе рэктарам. Рашэннем Сінода БПЦ ад 26 чэрвеня 2014 года (журнал № 36) вызвалены ад пасады Сінадальнага аддзела Беларускага экзархата па турэмным служэнні. Узнагароды
|
Portal di Ensiklopedia Dunia