Сафроній (Юшчук)
Сафро́ній, свецкае імя Сцяпа́н Пятро́віч Юшчу́к (нар. 11 красавіка 1951, в. Кацельня-Баярская, Брэсцкая вобласць) — епіскап Рускай Праваслаўнай Царквы, беларускі праваслаўны дзеяч. БіяграфіяСкончыў сярэднюю школу (1968), у 1969—1971 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1979—1982 гадах быў выхаванцам Ленінградскай духоўнай семінарыі, 1982—1986 гадах — студэнтам Ленінградскай духоўнай акадэміі. Пасля заканчэння навучання (1986) залічаны ў брацтва Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра. Прыняў манаскі пострыг 10.4.1986 года; 21.4.1987 года пасвечаны ў сан іерадыякана, 20.5.1987 — у сан іераманаха. Узведзены ў сан ігумена 4.3.1990 года, у сан архімандрыта — 1.5.1994 года. Прызначаны 19.7.1994 года намеснікам Свята-Дабравешчанскага Лядскага манастыра. Сінодам Беларускага Экзархата абраны і пададзены Патрыярху Аляксію II як стаўленік на Брэсцкую епіскапскую кафедру. Сінод РПЦ 27.12.2000 года вызначыў яму быць епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім. У Свята-Духавым кафедральным саборы ў Мінску 4.2.2001 года Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, у саслужэнні членаў Сінода Беларускага Экзархата, хіратанісан у епіскапа Брэсцкага і Кобрынскага. Сінод Беларускага Экзархата 4.6.2002 года прыняў рашэнне, зацверджанае Патрыярхам Аляксіем II, пра прызначэнне Сафронія на Магілёўскую кафедру. Прызначаны 7.10.2002 года епіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім. З 27.12.2005 па 22.4.2007 — часовы кіраўнік Бабруйскай епархіі. 1 лютага 2018 года ў Хрыста Збавіцеля ў Маскве Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам узведзены ў сан архіепіскапа.[1] Узнагароды
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia