Феадосій (Більчанка)
Архіепіскап Феадосій (свецкае імя Павел Захаравіч Більчанка; нар. 24 снежня 1943, Батумі) — беларускі праваслаўны дзеяч, архіепіскап. БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Батумі ў сям’і вайскоўцаў. З 1960 па 1964 гады навучаўся ў Харкаўскім электрамеханічным тэхнікуме, па заканчэнні якога працаваў у Інстытуце нізкіх тэмператур, затым у Інстытуце радыёфізікі і электронікі Акадэміі навук УССР і адначасова вучыўся ў Харкаўскім педагагічным інстытуце, які скончыў у 1970 годзе. З 1967 па 1970 год працаваў у Кіеўскім аддзяленні інстытута «Энергосетьпроект». У 1970 годзе паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю і праз тры гады быў прыняты ў Маскоўскую духоўную акадэмію, якую скончыў у 1978 годзе. Па заканчэнні вучобы выкладаў гамілетыку і працаваў на пасадзе памочніка, а ў 1983 годзе — старэйшага памочніка інспектара МДАіС. З 1986 па 1997 гады паслядоўна займаў пасады памочніка інспектара па завочнаму сектару МДАіС, памочніка рэктара па выкладчыцкай працы, начальніка харчовай службы МДАіС. З 1996 года выкладаў гамілетыку ў Маскоўскай духоўнай акадэміі. Пастановай Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія II і Свяшчэннага Сінода ад 17 ліпеня 1997 года архімандрыту Феадосію (Більчанку) вызначана быць епіскапам Полацкім і Глыбоцкім. 9 жніўня 1997 года ў Полацкім кафедральным Свята-Богаяўленскім саборы пасля ўсяночнага трывання Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі Філарэт, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі ў саслужэнні членаў Святога Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы здзейсніў нарачэнне архімандрыта Феадосія ў епіскапа Полацкага і Глыбоцкага. 10 жніўня 1997 года за Бажэственнай літургіяй у Свята-Багаяўленскім саборы Мітрапаліт Філарэт у саслужэнні Праасвяшчэнных, якія прымалі ўдзел у нарачэнні, здзейсніў хіратонію архімандрыта Феадосія ў епіскапа Полацкага і Глыбоцкага. У лістападзе 2002 г. абараніў дысертацыю на ступень магістра багаслоўя. 24 лютага 2006 г. узведзены ў сан архіепіскапа. Узнагароды
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia