Вераснёўскі праезд (Светлагорск)
Праезд Вераснёўскі (руск.: Проезд Вересневский)[1] — цэнтральны праезд Першамайскага мікрараёна. Праезд цягнецца ад вуліцы Леніна да Белтэлекамаўскага праезду, паралельна вуліцы 50 год Кастрычніка. ЗабудоваФармавацца вуліца пачала ў канцы 1960 гадоў, разам з Першамайскім мікрараёнам ад якогда і атрымала назву — Першамайскі завулак. Праезд фактычна размяжоўвае мікрараён на кварталы: усходні — больш старэйшы (падзяляецца на паўночны і паўднёвы, пабудаваныя па аднолькавым праекце), заходні — больш навая (буйны квартал са школамі, стадыёнам, скверам) З-за таго, што адрасная прывязка ў горадзе да мікрараёнаў і да праезду фактычна нічаго не адносіцца, але на працягу праезду знаходзяцца: Дом Быту, Рынак «Юбілейны», дзіцячыя сады № 14 і 18, школы № 5 і 6, АТС. Між школамі разбіты безназоўны сквер са скульптурай школьніка з кнігай у цэнтры. У 2013 годзе завулак атрымаў новую назву — Вераснёўскі праезд, ад шырокай прысутнасці ўстаноў адукацыі. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia