Воземля
Во́земля[2] (трансліт.: Voziemlia, руск.: Оземля) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 21 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 190 км ад Гомеля, у 1 км ад аднайменнага прыпыначнага пункта на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. ГідраграфіяНа поўдні Валожынскі канал. Экалогія і прыродаНа поўначы вёска мяжуе з лесам. Транспартная сеткаНа аўтамабільнай дарозе Глуск — Шкава. ІнфармацыяПланіроўка складаецца з дугападобнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўначы далучаецца кароткая, аднабакова забудаваная вуліца. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. У цэнтры вёскі 2 помніка — стэла ў гонар знішчэння ў 1941 годзе штаба фашысцкай дывізіі (1975 год) і помнік ахвяр фашызму (1972 год). Працуе крама. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка», жывёлагадоўчая ферма. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як паселішча ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы Слабодка (яна ж Воземля) знаходзіліся царква, хлебазапасны магазін. У 1921 годзе адкрыта школа, настаўніцай у якой некаторы час у другой палове 1920-х гадоў працавала В. Я. Кліменка — прапраўнучка А. С. Пушкіна. З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Азямлянскага сельсавета спачатку Глускага, з 28 чэрвеня 1939 года Акцябрскага раёна. Да 26 ліпеня 1930 года ў складзе Бабруйскай акругі, з 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай абласцей. У 1930 годзе створаны калгас «Праўда», працавала гамарня. Вясковая пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў сямігадовую. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 17-18 ліпеня 1941 года байцы знішчальнага батальёна пад камандаваннем Ц. П. Бумажкова разам з салдатамі 66-га стралковага корпуса пад камандаваннем падпалкоўніка Л. В. Курмышава пры падтрымцы бронецягніка № 52 (што курсіраваў па чыгунцы Бабруйск — Рабкор) разграмілі штаб нямецкай дывізіі, вызвалілі вёску, захапілі палонных і трафеі, у тым ліку аператыўную карту з планам наступу гітлераўскіх войскаў на Гомельска-Чарнігаўскім і Аршанскім кірунках, якая была перададзена ў штаб 21-й арміі. У сакавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 114 двароў і забілі 61 жыхара. 23 жыхары загінулі на фронце. З 16 ліпеня 1954 года па 20 чэрвеня 1985 года вёска ўваходзіла ў склад Пратасаўскага сельсавета[3]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia