Смыковічы
Смыко́вічы[2] (трансліт.: Smykovičy, руск.: Смыковичи) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 3 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 23 км ад Гомеля, 9 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. ГідраграфіяНа рацэ Нератоўка (прыток Пцічы). Экалогія і прыродаНа поўдні мяжуе з лесам. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы. ІнфармацыяПланіроўка складаецца з кароткай просталінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Ламавічы» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, малочнатаварная ферма. Крама. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з канца XVIII стагоддзя, калі належала шамбеляну каралеўскага двара Рэчы Паспалітай і камісару земскаму А. І. Комару, які ў 1793 годзе прадаў яе шамбеляну В. А. Вузлоўскаму. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ўваходзіла ў маёнтак Рудабелка, які належаў Лапам, з 1867 года ва ўладанні барона А. Я. Урангеля, з 1874 года — генерал-маёра О. Ф. Ліліенфельда, з 80-х гадоў належыць памешчыкам Яхантавым, з 1907 года — Іваненкам. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты амаль цалкам спалілі вёску (54 двары з 56) і забілі 58 жыхароў. 19 жыхароў загінулі на фронце. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia