Лескі (Акцябрскі раён)
Ле́скі[2] (трансліт.: Lieski, руск.: Лески) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 3 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 233 км ад Гомеля, 6 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. Транспартная сеткаНа аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы. ІнфармацыяПланіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы ўздоўж аўтадарогі, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай рэдка драўлянымі сядзібамі. Клуб, крама. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні, належала князю С. К. Панятоўскаму. На той час у вёсцы было 5 дымоў, 15 асоб мужчынскага полу і 11 жаночага. У XIX стагоддзі ў складзе маёнтка Рудабелка, што належаў Лапам, затым уладанне барона А. Я. Урангеля, з 1874 года — генерал-маёра О. Ф. Ліліенфельда. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. У 1913 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа. У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 6 двароў і забілі 42 жыхары. 25 жыхароў загінулі на фронце. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia