Старыя Завалёны
Стары́я Завалёны[2] (трансліт.: Staryja Zavaliony, руск.: Старые Завалёны) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 4 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 207 км ад Гомеля, 6 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. Экалогія і прыродаВакол вёскі лес. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Глуск — Акцябрскі. ІнфармацыяПланіроўка складаецца з бессістэмнай забудовы драўляных сялянскіх сядзіб каля прасёлкавай дарогі. Аўталаўка. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Напачатку 1920-х гадоў вёска стала звацца Старыя Завалёны, калі частка жыхароў заснавала побач вёску Новыя Завалены. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 11 двароў і забілі 25 жыхароў. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia