Зацішша (Акцябрскі раён)
Заці́шша[2] (трансліт.: Zacišša, руск.: Затишье) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 13 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 243 км ад Гомеля, 8 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. ГідраграфіяНа рацэ Пціч (прыток ракі Прыпяць). Экалогія і прыродаНа ўсходзе мяжуе з лесам. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Навасёлкі — Акцябрскі. ІнфармацыяПланіроўка складаецца з кароткай выгнутай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сядзібамі. Аўталаўка. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як засценак у складзе маёнтка Рудабелка. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я годы. Па дадзеных на 1897 год у вёсцы знаходзіліся гамарня і крама. Па стану на 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 17 двароў і забілі 64 жыхары. Некаторы час у вёсцы знаходзілася партызанская друкарня і выходзіла падпольная абласная газета «Бальшавік Палесся». 16 жыхароў загінулі на фронце. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя ўраджэнцы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia