Старая Дуброва (Акцябрскі раён)
Стара́я Дубро́ва[2] (трансліт.: Staraja Dubrova, руск.: Старая Дуброва) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 1 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 204 км ад Гомеля, 5 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па аўтадарогах, якія праходзяць праз гарадскі пасёлак Акцябрскі. ІнфармацыяПланіроўка складаецца з дзвюх паралельных паміж сабой вуліц, блізкіх да мерыдыянальнай арыентацыі, да якіх на поўначы далучаецца кароткая, выгінастая, шыротная вуліца. Забудова драўляная, двухбаковая, сядзібнага тыпу. У складзе КСУП «Саўгас «Акцябрскі» з цэнтрам у Акцябрскім, жывёлагадоўчая ферма. Крама. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя, калі вёска Дуброва ўваходзіла ў склад маёнтка Рудабелка, што належаў Лапам, з 1867 года ў валоданні барона А. Я. Урангеля, з 1874 года — генерал-маёра О. Ф. Ліліенфельда. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. У канцы 60-х - пачатку 70-х гадоў XVIII стагоддзя ў вёсцы жыло 86 асоб мужчынскага полу і 88 — жаночага. На 1908 год вёска Дуброва Старая — у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Побач знаходзілася вёска з назвай Дуброва Новая. У 1921 годзе ў вёсцы адкрыта школа. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія карнікі спалілі 24 двары і забілі 100 жыхароў. 29 жыхароў загінулі на фронце. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Вядомыя ўраджэнцы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia