Ратміравічы
Ратмі́равічы[2] (трансліт.: Ratmiravičy, руск.: Ратмировичи) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета. ГеаграфіяРазмяшчэннеУ 20 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 180 км ад Гомеля, 0,5 км ад прыпыначнага пункта Заазершчына на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін. Экалогія і прыродаВакол вёскі лес. Транспартная сеткаТранспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Парычы — Акцябрскі. ІнфармацыяПланіроўка складаецца з дугападобнай і просталінейнай вуліц шыротной арыентацыі, злучаных двума завулкамі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, брыгада. Лясніцтва, аддзяленне сувязі, бібліятэка, крама. ГісторыяПа пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя, ва ўласнасці царквы. У 1775 годзе каралеўскім прывілеем аддадзена ва ўладанне абознаму літоўскаму М. С. Лапату. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У XIX стагоддзі ўласнасць казны. На 1908 год у Брожскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Станцыя сацыялізму». З 1934 года працавалі смолзавод, паравы млын, гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты амаль цалкам спалілі вёску (64 двары з 76) і забілі 17 жыхароў. 31 жыхар загінуў на фронце. Да 20 чэрвеня 1985 года вёска ўваходзіла ў склад Пратасаўскага сельсавета[3]. НасельніцтваКолькасць
Дынаміка
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia