Свяціцкі сельсавет
Свя́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Свяціца. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Навасёлкаўскі сельсавет у складзе Ганцавіцкага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Навасёлкі. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Свяціцкі, цэнтр перанесены ў вёску Свяціца[1]. 22 красавіка 1957 года далучаны да Ляхавіцкага раёна і скасаваны, тэрыторыя сельсавета ўвайшла ў склад Крывошынскага сельсавета[2]. 23 снежня 1997 года ўтвораны зноў у складзе Ляхавіцкага раёна з часткі Крывошынскага сельсавета. Цэнтр — вёска Свяціца. Уключаў 2 населеных пункта — вёскі Навасёлкі і Свяціца. Скасаваны 20 снежня 2013 года, тэрыторыя далучана да Крывошынскага сельсавета[3]. Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 822 чалавекі[4], з іх 97,3 % — беларусы[5]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia