Любашаўскі сельсавет
Люба́шаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ганцавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Любашава (да 1954 года — Ганцавічы). Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ганцавіцкі сельсавет у Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Ганцавічы. З 8 студзеня 1954 года — у Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года перайменаваны ў Любашаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Любашава[1]. З 25 снежня 1962 па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ляхавіцкага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 5 населеных пунктаў[2]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2418 чалавек[3], з іх 93,0 % — беларусы, 3,8 % — палякі, 2,3 % — рускія, 0,6 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1906 чалавек[5]. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia