Куршынавіцкі сельсавет
Куршы́навіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Ляхавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Куршынавічы. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Тальмінавіцкага сельсавета[1]. 4 верасня 1972 года скасаваны хутары Асавец (зліўся з вёскай Стараселле), Грудскія і Дзірван[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 13 населеных пунктаў[3]. 20 снежня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ганчароўскага сельсавета[4]. Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета — 1260 чалавек[5], з іх 66,0 % — беларусы, 30,3 % — палякі[6]. На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў: аграгарадок Тальмінавічы, вёскі Асосы, Гайнін, Гайнінец, Гашчын, Куляні, Куршынавічы, Нізкія, Новыя Буды, Савейкі, Стараселле, Старыя Буды, Хацяж. Крыніцы
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia