Конькаўскі сельсавет
Ко́нькаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Конькі. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Федзюкоўскі сельсавет у складзе Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Федзюкі. З 8 студзеня 1954 года ў Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дараўскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 13 населеных пунктаў[2]. 16 сакавіка 1987 года у склад Навасёлкаўскага сельсавета перададзена вёска Адахаўшчына, цэнтр Федзюкоўскага сельсавета перанесены ў вёску Конькі, сельсавет перайменаваны ў Конькаўскі[3]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2019 чалавек[4], з іх 81,1 % — беларусы, 10,7 % — палякі, 5,8 % — рускія, 1,7 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1396 чалавек[6]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia