Вялікае Вольжава
Вялікае Вольжава[1], Вялікае Ольжава — вёска ў Тарноўскім сельсавеце Лідскага раёна. Знаходзіцца за 10 км на паўднёвы захад ад г. Ліда. ГісторыяПольскі гісторык Ян Глінка ў працы пра род Клаўсуцяў, указаў, што Ольжава а таксама Вялікае і Малое Ольжава, якія былі часткай адзінай маёмасці, з XV ст. належала гэтаму роду. У XVI ст. Вялікае Ольжава належала Кішкам. У вопісе парафій Лідскага дэканату ў 1784 г., у лідскай парафіі згадваецца Вялікае Ольжава, двор Кішчынскага і ўніяцкая капліца Гінета, крайчага Лідскага. З 1795 года ў Расійскай імперыі. Згодна з «Слоўнікам геаграфічным», у сярэдзіне XIX ст. Вялікае Ольжава — маёнтак Кашыцаў у Тарноўскай воласці Лідскага павета. На пачатку ХХ ст. 61 жыхар, 600 дзесяцін зямлі. Паводле польскага перапісу насельніцтва (1921) фальварак Тарноўскай гміны Лідскага павета. З 1939 года ў БССР. У 1940—1954 гадах цэнтр Вольшаўскага (Вольжаўскага) сельсавета. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Насельніцтва
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia