Вялікія Канюшаны

Вёска
Вялікія Канюшаны
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 125 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 154
Паштовыя індэксы
231299
Аўтамабільны код
4
СААТА
4236852016
Вялікія Канюшаны на карце Беларусі ±
Вялікія Канюшаны (Беларусь)
Вялікія Канюшаны
Вялікія Канюшаны (Гродзенская вобласць)
Вялікія Канюшаны

Вялікія Канюшаны — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета.

Геаграфія

Паселішча размешчана за 23 км на паўднёвы захад ад Ліды, 116 км ад Гродна. Рэльеф раўнінны. На поўначы і поўдні мяжуе з лесам. На ўсходзе праз вёску працякае ручай, прыток ракі Дзітва. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе і далей па шашы Р11, што вядзе з Гродна на Навагрудак.

За 0,5 км на паўночны ўсход ад вёскі знаходзіцца Вялікаканюшанскае радовішча мелу[1]. Паклад у выглядзе двух блокаў-адорвеняў прымеркаваны да марэннай тоўшчы сожскага зледзянення. У вялікай колькасці сустракаюцца крэмні.

Гісторыя

Вядомы з XVI ст. У 1565 годзе майнтак, шляхецкая ўласнасць. Вопіс парафій Лідскага дэканата 1784 года згадвае Вялікія Канюшаны ў складзе Беліцкай парафіі, уласнасць Статкевіча[2]. Вёска належала да Лідскага павета ВКЛ, у складзе Рэчы Паспалітай.

Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Расійскай імперыі. У 1861 годзе вёска ў Ганчарскай воласці Лідскага павета, у складзе маёнтка Істакі, уласнасць князя Вітгенштэйна, 115 душ мужчынскага полу. У 1908 годзе было 499,5 дзесяцін надзельнай, 16 дзесяцін набытай зямлі, 78 коней, 180 галоў буйной рагатай жывёлы.

У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупавана германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку занята польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, належала да Ганчарскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства.

З 1939 года — у БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. У 1954—1965 гадах — цэнтр Канюшанскага сельсавета[3]. Дзейнічала сярэдняя школа, аддзяленне сувязі.

Насельніцтва

  • 1897 год — 387 чал. (57 двароў)
  • 1908 год — 377 чал. (27 двароў, 56 сямей)
  • 1921 год — 365 чал. (66 жылых пабудоў)
  • 1960 год — 478 чал., яшчэ 13 чал. у засценку
  • 1960 год — 423 чал.
  • 1996 год — 198 чал. (96 двароў)
  • 2004 год — 160 чал. (80 двароў)
  • 2009 год — 125 чал.
  • 2012 год — 120 чал. (68 гаспадарак)
  • 2015 год — 83 чал. (54 гаспадаркі)

Крыніцы

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. pawet.net
  3. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya