Дзітрыкі (Тарноўскі сельсавет)
Дзі́трыкі — вёска ў Тарноўскім сельсавеце Лідскага раёна Гродзенскай вобласці. ГеаграфіяВёска знаходзіцца за 20 км на поўдзень ад горада Ліда, на шашы Р11 Парачаны — Навагрудак. Рэльеф раўнінны. На поўнач і захад мясцовасць забалочана, на ўсходзе праходзяць меліярацыйныя каналы, на паўднёвым захадзе знаходзіцца сажалка. З захаду цячэ Чарняўка (прыток Дзітвы), на поўначы рака Дзітва. ГісторыяНазва вёскі звязана з ракой Дзітва і мае, праўдападобна, старажытныя, балцкія карані. Людзі жылі ў гэтай мясцовасці з глыбокай старажытнасці. На хутары Ерэмеевічы знойдзена каменная свідраваная сякера эпохі бронзы, а таксама крамянёвыя прылады працы. На супрацьлеглым беразе Дзітвы — у вёсцы Ольжава — знаходзіцца гарадзішча другой паловы І тыс. н.э. (мясцовая назва «Шведская гара»), рэшткі селішча. У вёсцы Любары — курганападобныя насыпы. Вядомы з XVI стагоддзя. У 1567 годзе маёнтак шляхецкая ўласнасць у Лідскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Паводле вопісу парафій Лідскага дэканата 1784 года Дзітрыкі належаць да Няцецкай парафіі, уласнасць Тубелевіча. У вопісе згадваецца малы стаў (сажалка) пані Барымоўскай пры фальварку Дзітрыкі і малы стаў Тубелевіча каля таго ж месца[1]. З 1795 года ў складзе Расійскай імперыі. У першай палове XIX стагоддзя маёнтак Дзітрыкі належаў Эдварду Макрэцкаму. У 1834 годзе колькасць душ мужчынскага насельніцтва ў маёнтку складала 61 (не лічачы ўласніка). Да 1866 года вёска належала да Голдаўскай воласці, у пачатку XX стагоддзя Дзітрыкі ў Тарноўскай воласці Лідскага павета. У вёсцы было 243 жыхары, 231 дзесяціна зямлі. Побач знаходзіўся маёнтак (двор) Макрэцкіх, 28 жыхароў, 300 дзесяцін зямлі. Каля маёнтка размяшчалася маляўнічая сажалка, сад. У Першую сусветную вайну з верасня 1915 года да канца 1918 года акупаваны германскімі войскамі. Са студзеня 1919 года ў складзе БССР, у красавіку заняты польскімі войскамі. З ліпеня да верасня 1920 года вёска кантралявалася Чырвонай Арміяй, затым ізноў польскімі войскамі. З 1921 года Дзітрыкі ў складзе Польшчы. Вёска Тарноўскай гміны Лідскага павета Навагрудскага ваяводства, паводле перапісу насельніцтва 1921 налічвала 36 жылых пабудоў, 211 жыхароў. З 1939 года ў БССР. Пасля прыходу бальшавіцкай улады маёнтак разрабаваны, на месцы панскага дома заложаны будынак школы. НасельніцтваДынаміка насельніцтва: ![]()
ГаспадаркаУ вёсцы знаходзяцца аб’екты сельскагаспадарчага прадпрыемства «Мажэйкава», размяшчаецца Фалькавіцкае лясніцтва. Вядомыя асобы
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia