Малыя Канюшаны
Малыя Канюшаны — вёска ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Тарноўскага сельсавета. Знаходзіцца за 23 км на поўдзень ад Ліды. ГісторыяВопіс парафій Лідскага дэканата ў 1784 годзе згадвае вёску Малыя Канюшаны ў Беліцкай парафіі як уласнасць ваяводы віленскага Караля Станіслава Радзівіла[1]. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) вёска ў Расійскай імперыі. У пачатку XX стагоддзя вёска Тарноўскай воласці Лідскага павета, 120 жыхароў, 72 дзесяціны зямлі. У 1915 годзе акупавана Германіяй, з 1921 года ў складзе Польшчы. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 года вёска Ганчарскай гміны Лідскага павета, 18 жылых пабудоў, 100 жыхароў. З 1939 года ў БССР. З канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад нямецка-фашысцкай акупацыяй. Насельніцтва
ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia